Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Архіў

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
А. Диченко. Солнечный человек
Сборник рассказов Андрея Диченко «Солнечный человек» — это веселое путешествие по пограничным пространствам человеческого сознания. Главные герои книги — аномальные люди, жертвы локальных конфликтов, озлобенные маньяки, пылкие девушки, идейные девственники и сталкеры из неизведанных миров. Эти существа видят будущее, едят сырую землю из могил и живут в постоянном ожидании войны. Реальной или метафизической? Это зависит, с какой стороны посмотреть.
8,90 руб.
Няма ў продажы
Л. Сільнова. Матылёк на кары дрэва
Зборнік лаўрэата прэміі «Залаты апостраф-2014» складаюць вершы пра ўнутраны свет жанчыны, унучкі вёскі і сучаснай гараджанкі, якая месіць мову, як цеста для піражкоў з чырвоным ягадным варэннем, каб забаць іх з сабой у парк, на прыроду. І на пледзе, падобным да карычневага футра мядзведзя, гартаць разам з ветрам кніжку, назіраць за палётам матылька і смакаваць па кавалачках — па складах і асобных словах — слодыч мяккай матчынай мовы.
Колькасць старонак: 126
ISBN: 9789857165315
6,50 руб.
Няма ў продажы
А. Диченко. Ядро материи
Книга содержит две новые повести молодого, но хорошо известного в белорусских литературных и журналистских кругах писателя Андрея Диченко — «Ядро материи» и «О.».
ISBN: 9789857165414
9,90 руб.
Няма ў продажы
А. Ф. Брыль. Цмачанка
Новая арыгінальная кніга Антона Францішка Брыля. На гэты раз - рыфмы на старадаўні лад пра адвагу тых, хто варыць і смажыць, ды разважнасць тых, хто есць і п’е.
ISBN: 9789857165384
2,20 руб.
Няма ў продажы
А. Гужалоўскі. Чырвоны аловак. Кніга 2
На падставе вывучэння вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў ўпершыню паказана гісторыя функцыянавання і знікнення сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1943–1991 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі — Галоўліт і Рэперткам БССР, якія шмат гадоў ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і часткі культурнай спадчыны Беларусі.
Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.
Колькасць старонак: 332
ISBN: 9789857165544
17,90 руб.
Няма ў продажы
В. Боровой. Рим, Константинополь и христианский Восток в период "акакианской схизмы"

Книга протопресвитера Виталия Борового (1916–2008) посвящена важному, но мало­изученному эпизоду в истории христианской Европы — так называемой «акакианской схизме». Детальная картина первого открытого столкновения Рима и Константинополя в 484-518 гг. н.э. (предыстория, хронология событий, раскрытие основных мотивов участников и т.д.) дана на фоне борьбы этих двух центров политической и духовной власти Империи с монофизитской ересью за Халкидонский догмат.
Книга представляет несомненный интерес как для профессиональных историков и богословов, так и для самого широкого круга читателей.  

Колькасць старонак: 316
ISBN: 9789857165087
К. Ваданосава. Міфатворчасць
«Міфатворчасць» — першы зборнік вершаў вядомай спявачкі і мадэлі Кацярыны Ваданосавай. У ім маладая паэтка імкнецца паяднаць рэаліі паўсядзённага жыцця з міфічным светам сваіх вершаваных кроз, перакладаючы музыку душы на музыку паэтычнага гучання…
Абмежаваны наклад у 50 асобнікаў.
Колькасць старонак: 96
Серыя: "Верасень"
Рэдактар: Эдуард Акулін
7,50 руб.
Няма ў продажы
А. Трафімчык. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Лаўрэат Прэміі Францішка Багушэвіча 2015 года.
Анатоль Трафімчык паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы. Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.
Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць успрыняць гэтую кнігу самаму шырокаму колу чытачоў.

Колькасць старонак: 226
ISBN: 9789859934025
Рейтинг: 5
12,90 руб.
Няма ў продажы
К. Кізі. Палёт над гняздом зязюлі

Вялікая Сястра Брыдар упэўнена кіруе сваім аддзяленнем у Арэгон скім псіхіятрычным шпіталі, трымаючы пад няспынным кантролем пацыен таў і персанал. Але ўзорны парадак Камбіната дае расколіну, калі з’яўляецца пацыент Макмэрфі — азартны гулец, жартаўнік і валацуга. Мы бачым ягонае змаганне вачыма Правадыра Бромдэна: нібыта глуханямы індзеец-мяшанец назірае за спробамі Макмэрфі вярнуць насельнікам шпіталю годнасць і надзею.

У сваім першым рамане легендарны Кен Кізі стварыў драпежны і жывы свет, у якім няпроста пабачыць падзел паміж нармальнасцю і вар’яцтвам, свабодай і адказнасцю за тых, хто ў цябе паверыў.

Колькасць старонак: 376
Серыя: Амерыканка
Перакладчык: Аляксей Знаткевіч
15,90 руб.
Няма ў продажы
Мінск назаўжды. Зборнік
Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць!
Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах — але абавязкова ён.
У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папра сілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў. Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка.
Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.
Колькасць старонак: 164
Укладальнік: Маргарыта Латышкевіч
ISBN: 9789857165698
7,90 руб.
Няма ў продажы
У. Сулея. Юзаф Пілсудскі
Кніга вядомага гісторыка, прафесара Уладзімежа Сулеі прысвечана неардынарнай асобе, якой было наканавана змяніць лёс Польшчы ў ХХ стагоддзі. Легендарнае імя Юзафа Пілсудскага цвёрда ўпісана ў польскую гісторыю, з ім звязана такая векапомная падзея, як аднаўленне дзяржаўнасці ў 1918 годзе.
Лідар польскай нацыі прайшоў складаны і супярэчлівы жыццёвы шлях. Пачаўшы як рэвалюцыянер-сацыяліст, ён заўсёды ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё, умеючы віртуозна знаходзіць кампрамісы ў найцяжэйшых абставінах, праяўляючы палітычную прадбачлівасць, не цураючыся радыкальных і непапулярных рашэнняў. Як геніяльны шахматыст, ён бачыў развіццё падзей на некалькі крокаў наперад. Не дзіўна, што ўжо пры жыцці яго ўчынкі былі ахутаны легендай і славай.
Даследаванне У. Сулеі абапіраецца на разнастайныя дакументальныя крыніцы – ад сведчанняў сучаснікаў і самога Пілсудскага да архіўных матэрыялаў і навуковых распрацовак вучоных. Аўтару ўдалося стварыць грунтоўнае і дакладнае апісанне фігуры Пілсудскага як простага, сціплага чалавека і вядучага палітычнага дзеяча эпохі.

Для шырокага кола чытачоў.
Колькасць старонак: 354
Перакладчык: Яўген Салейчук
ISBN: 9789857165643
17,90 руб.
Няма ў продажы
А. Трафімчык. "Наш Касцюшка слаўны!"
Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх літаратурна-мастацкіх тэкстаў, прысвечаных Касцюшку.
Кніга разлічана як на спецыялістаў — філолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, так і на самае шырокае кола чытачоў.

Выданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытуту ў Мінску.
Колькасць старонак: 192
ISBN: 9789857165261
8,90 руб.
Няма ў продажы
А. Жвалеўскі, Я. Пастэрнак. Гімназія № 13

Упершыню раман вядомых дзіцячых пісьменнікаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак выходзіць па-беларуску! 

“Гімназія № 13” цягам апошніх сямі гадоў вытрымала ажно пяць выданняў на рускай мове, агульным накладам больш за 20 тысяч экзэмпляраў. Раман неаднаразова адзначаўся прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі.

“Гімназія № 13” – самы “беларускі” твор з усёй багатай творчай спадчыны пісьменнікаў. Яго падзеі адбываюцца ў сучасным Мінску. Новае беларускае выданне стала сапраўды народным – сродкі на яго ажыццяўленне былі сабраны чытацкай грамадой падчас краўдфандынгавай кампаніі.

Кнігі гэтага аўтарскага тандэма карыстаюцца нязменнай папулярнасцю на ўсёй постсавецкай прасторы, пры чым не толькі ў дзяцей і падлеткаў. Вялікі поспех забяспечаны шчырым, неабыякавым стаўленнем да праблем сучаснай моладзі, з якой пісьменнікі навучыліся сапраўды размаўляць на “ты”. 

Некалькі слоў пра сюжэт рамана. Некалькі мінскіх гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная – час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца “кабінетнымі”), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае – вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Што казаць, вас чакаюць папросту фантастычныя прыгоды, захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд.

Колькасць старонак: 376
Перакладчык: Раіса Баравікова
Рэдактар: Марына Шода
16,90 руб.
Няма ў продажы
К. Гамсун. Голад
У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…
Колькасць старонак: 364
Серыя: Noblesse Oblige
Перакладчык: Лявон Баршчэўскі, Лідыя Ёхансэн
14,90 руб.
Няма ў продажы
Л. Рублеўская. Дагератып

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу.

У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя...

Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот...

Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму - усё гэта вы знойдзеце ў "Дагератыпе".

Колькасць старонак: 246
Серыя: Шляхецкая чытанка
ISBN: 9789857165117
Г. Ф. Лаўкрафт. Кліч Ктулху

Кніга “Кліч Ктулху” — першае выданне твораў Лаўкрафта па-беларуску.

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. У кнігу ўлучаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як “Кліч Ктулху” (які лёг у аснову “міфаў Ктулху”), “Пацукі ў сценах”, “Стоены жах”, “Ганчак”, “Герберт Уэст, рэаніматар” і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці. 

Перакладчыкі апавяданняў — Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў.


ЗМЕСТ

Алхімік.   Пераклаў Павел Донаў

Склеп.   Пераклаў Павел Донаў

Палярыс.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Каты Ултара.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ньярлатхатэп.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Чужаніца.   Пераклаў Алесь Кудраўцаў

Музыка Эрыха Цана.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Што прыносіць поўня.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Герберт Уэст, рэаніматар.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ганчак.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Стоены жах.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Пацукі ў сценах.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Фэст.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Кліч Ктулху.   Пераклаў Павел Донаў

Натуршчык Пікмана.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Істота ў святле поўні.   Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Колькасць старонак: 280
Серыя: Postscriptum
Перакладчык: П. Донаў, У. Гурыновіч, А. Кудраўцаў
12,90 руб.
Няма ў продажы
У. Садоўскі. 1813

Першы беларускі зомбі-хорар!

Дзеянне навэлы "1813" адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць апавяданняў аўтара.

Колькасць старонак: 120
Серыя: Шляхецкая чытанка
Рэдактар: Сяргей Сматрычэнка
6,90 руб.
Няма ў продажы
А. Гужалоўскі. Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929 гг.

Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць "савецкага чалавека". 

ЗМЕСТ

Раздзел I. СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА 

Класікі кідаюць выклік 
Тэарэтычныя пошукі ў Савецкай Беларусі 
За справу бяруцца юрысты 

Раздзел II. «НОВЫ БЫТ»: ПАМІЖ ІДЭЯЙ І ЎВАСАБЛЕННЕМ 

Канструяванне «новага быту» 
Рух за стварэнне камун 
Сэксуальныя эксперыменты 

Раздзел III. МОЛАДЗЬ У АВАНГАРДЗЕ 

Кахаць па-камсамольску 
Эрас і адукацыя 
«Новая мараль» у мастацкім увасабленні 

Раздзел IV. ЖАНЧЫНА Ў ВІХУРЫ СЭКСУАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 

Галоўны штаб рэвалюцыі 
Жыццё без сям’і 
Беларуская валькірыя рэвалюцыі 

Раздзел V. СЭКСУАЛЬНЫЯ ДЭВІЯЦЫІ

Каханне на продаж 
Барацьба з прастытуцыяй 
Іншыя дэвіянтныя паводзіны

Колькасць старонак: 258
ISBN: 9789857165360
15,90 руб.
Няма ў продажы