Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Мастацкая літаратура

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
Год выдання
Фармат
Вокладка
Вага (г)
Ад
Да
90
293
495
698
900
Навінка
А. Длатоўская. Арнаменты

БЕЛАРУСКАЕ ГАРАДСКОЕ ФЭНТЭЗІ!

Другая кніга пісьменніцы, якая гучна заявіла пра сябе два гады таму, напісана ў жанры «гарадскога фэнтэзі».

Вёскі паступова выміраюць. І не толькі людзі перабіраюцца ў гарады. У Мінску з’яўляюцца нячысцікі: у Купалаўскім скверы Лясун вымушае блукаць тых, хто не даносіць да сметніцы недапалкі, на Камсамольскім возеры Вадзянік цягне на глыбіню тых, хто купаецца пасля Перунова дня, а на Каменнай Горцы мінчукоў прымушае вар’яцець кашэчы кароль Варгін...
Аднак з’явіцца той, хто аб’яднае нячысцікаў агульнай мэтай: паказаць людзям, хто мусіць валадарыць на гэтай зямлі.

Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 204
Навінка
Я. Гжэндовіч. Гаспадар Ледзянога Саду. Том 1

Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам «фэнтэзі». Галоўны герой Вука Дракайнен прыбывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...

Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.
Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 436
- 16 % Бэстсэлер
Ю. Шарова. Вяртанне Ліліт

ШОРТ-ЛІСТ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА - 2019 !!!

Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія — у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 316
10,90 руб.
12,90 руб.
- 15 % Рэкамендуем
М. Мартысевіч. Сарматыя
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў ІІІ–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя.
Год выдання: 2018
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 44
6,97 руб.
8,20 руб.
- 4 % Бэстсэлер
К. Бонда. Акулярнік

Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса «Бурага». 


...Саша Залуска прыязджае ў роднае мястэчка Гайнаўка, каб уладкаваць асабістыя справы. На вяселлі мясцовага заможнага бізнесмэна яна становіцца сведкай дзіўных здарэнняў. Ніхто і не заўважыў, як нявеста знікла без следу. У навакольных лясах неўзабаве пачынаюць знаходзіць чалавечыя астанкі. Паўсюль, дзе гэта адбываецца, відавочцы заўважаюць «акулярніка» — у Польшчы так называюць «мерседэс» з круглымі фарамі. Саша не па сваёй волі робіцца ўцягнутай у змрочную гісторыю і вымушана пачаць уласнае расследаванне, каб адвесці ад сябе падазрэнні. Пачынаюць раскрывацца жахлівыя сакрэты мясцовых жыхароў, якія бяруць свае вытокі ў змрочных падзеях 1946 года, калі польскія партызаны на чале з Рамуальдам Райсам «Бурым» забілі некалькі дзясяткаў беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Крывавыя здарэнні, з якімі сутыкаецца галоўная гераіня рамана, даюць хутка зразумець, што польска-беларускія антаганізмы нікуды не зніклі, а толькі былі прыхаваныя за сцяной маўчання і недаверу.

«Акулярнік» пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 754
24,90 руб.
25,90 руб.
- 3 % Бэстсэлер
І. Данеўская. Багуслаў Радзівіл

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла – адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.

Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны...
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 684
28,90 руб.
29,90 руб.
Навінка
Э. Мозэр. Неверагодныя гісторыі на дабранач

У ПРОДАЖЫ — З 27 ЧЭРВЕНЯ

88 гісторый на дабранач з ашаламляльнага свету Эрвіна Мозэра!
Каты і мышы, тыгры і кенгуру, а таксама многія іншыя вялікія і маленькія героі перажываюць прыгоду за прыгодай, знаходзяць сапраўдных сяброў, канструююць неймаверныя машыны і дзівосныя апараты, пераходзяць пустыні, пераплываюць моры-акіяны і нават ляцяць у космас. Акрабаты цырка Кацціні паказваюць цуды эквілібрыстыкі, мышка Ліманэла ўтаймоўвае леапарда, а адважны парсючок пераканае ўсіх у сваёй мужнасці.
Вясёлыя і захапляльныя гісторыі, дзівосныя і цікавыя малюнкі — каб чытаць, слухаць і фантазіраваць.

Эрвін Мозэр напісаў шмат маляўнічых кніг для дзяцей. Яго кнігі намінаваліся на Нямецкую прэмію за кнігі для дзяцей і юнацтва, пісьменнік адзначаны японскай прэміяй “Сава” і Літаратурнай прэміяй “Пацукалоў” горада Гамельн. Сёння гісторыі Эрвіна Мозэра ўвайшлі ў канон сусветнай дзіцячай літаратуры.

Год выдання: 2019
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 240
- 12 %
А. Малешка. Магічнае дрэва

Аповесць з цыклу бэстселераў “Магічнае дрэва”.
Незвычайныя прыгоды, небяспечныя здарэнні і магічныя пераўвасабленні... Мост са святла і вялізная цунамі. Лятаючы дом, гіганцкі леў і сто зачараваных сабачак! Чароўная гісторыя пра крэсла, якое выконвае любыя жаданні. І добрыя, і кепскія...
Гэтая аповесць атрымала ў Польшчы самыя прэстыжныя прэміі для маладых чытачоў і да гэтых пор б’е рэкорды па продажах.
Серыя кніг “Магічнае дрэва” стала асновай для сусветна вядомага цыклу падлеткавых фільмаў, які атрымаў за фантазію, мудрасць і гумар у ЗША прэмію “Эмі”, свайго роду тэлевізійны Оскар.
Анджэй Малешка – рэжысёр, аўтар кніг і кінасцэнарыяў. Ён атрымаў мноства ўзнагарод на міжнародных фестывалях. Яго творы насычаны фантастычнымі прыгодамі і адначасова яны адказваюць на важныя пытанні.

Год выдання: 2019
Фармат: 120х180 мм
Колькасць старонак: 300
14,90 руб.
16,90 руб.
- 11 % Рэкамендуем
Р. Гары. Абяцанне на досвітку

Праўдзівая гісторыя ад аднаго з найлепшых французскіх раманістаў другой паловы 20 стагоддзя.

Рамэн Гары згадвае сваё дзяцінства ў Вільні і Варшаве, юнацтва ў Ніцы, маладосць у Афрыцы і Англіі падчас Другой сусветнай вайны. Ён робіць усё, каб выканаць абяцанне і апраўдаць матчыну самаахвярнасць і бязмежную любоў. Маці верыла, што аднойчы ейны сын будзе французскім амбасадарам, кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна, знакамітым пісьменнікам. Усе прароцтвы здзейсніліся.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 328
16,90 руб.
18,90 руб.
Рэкамендуем
А. Бахарэвіч. Мае дзевяностыя

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча.

Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 312
- 5 % Рэкамендуем
К. Ісігура. Не адпускай мяне

«Не адпускай мяне» — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.

У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйл шэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы – зусім не простыя дзеці…

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 320
19,90 руб.
20,90 руб.
- 5 % Рэкамендуем
С. Жадан. Інтэрнат

Студзень 2015-га. Данбас. 

Малады настаўнік Паша плануе перавезці пляменніка дамоў са школы-інтэрната на другім канцы горада. Ён падзелены паміж двума бакамі збройнага канфлікту. Школа, у якой застаўся хлопчык, трапіла пад абстрэл – у ёй ужо небяспечна. Вяртанне дахаты ператвараецца ў жорсткае выпрабаванне… 

Сусветна вядомы ўкраінскі пісьменнік Сяргій Жадан з неверагодным эмацыянальным напружаннем у сваім творы апісвае, як знаёмае асяроддзе за кароткі час ператвараецца ў жудасную апакаліптычную карціну. Гэта - гісторыя пра няскораных людзей, якія супрацьстаяць страху і разбурэнню.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 300
18,90 руб.
19,90 руб.
А. Памук. Стамбул. Горад і ўспаміны

«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за ўслаўленне свайго роднага горада Памук атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 2006 годзе. Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.


Гэта ўжо чацвёртая кніга нобелеўскіх лаўрэатаў па літаратуры, выдадзеная намі ў серыі "Noblesse Oblige".

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 500
- 10 % Рэкамендуем
Н. Ясмінска. Пацеркі і кроплі
«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.
Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.


76 старонак
Каляровыя ілюстрацыі
Цвёрдая вокладка
Вялікі фармат 240х280 мм
Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 76
17,90 руб.
19,90 руб.
- 18 %
Ф. Чарнышэвіч. Надбярэзінцы

«НАДБЯРЭЗІНЦЫ» — неверагодна цікавы раман у трох частках Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з Беларусі. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах.

Раман Чарнышэвіча атрымаў высокія, узнёслыя водгукі ад польскіх інтэлектуалаў. Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш ставіў «Надбярэзінцаў» у адзін шэраг з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча і «Патопам» Генрыка Сянкевіча, а Міхал Крыспін Паўлікоўскі называў твор Чарнышэвіча «эпасам засцянковай шляхты», наўпрост параўноўваючы яго па сіле гучання з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.


Фларыян Чарнышэвіч (1900–1964) нарадзіўся на Бабруйшчыне. Належаў да дробнай засцянковай шляхты. Браў удзел у польска-расійскай вайне 1919–1920 гадоў. У 1924 годзе эміграваў у Аргентыну, дзе правёў рэшту жыцця, цяжка працуючы на мясабойні. Аўтар чатырох раманаў: «Надбярэзінцы» (Nadberezyńcy, 1942), «Віцёк Жывіца» (Wicik Żywica, 1953), «Лёс пасынкаў» (Losy pasierbów, 1958) і «Хлопцы з Навашышак» (Chłopcy z Nowoszyszek, 1963).

Год выдання: 2017
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 664
13,90 руб.
16,90 руб.
- 8 %
І. Ліндэ. Паехаць на поўнач, каб памерці

Падзеi рамана вядомай шведскай пісьменніцы Iды Лiндэ «Паехаць на поўнач, каб памерцi» разгортваюцца ў паўночнай Швецыi. Ён пачынаецца як крымiнальная драма з варыяцыяй класiчнага сюжэта пра Бонi i Клайда – i працягваецца як фiласофскае разважанне пра ролю выпадку ў нашым жыццi; пра тое, што трагедыя можа зламаць чалавека, а можа надаць яму сiлы пачаць «новую эру» у сваiм жыццi.

У рамане закранаюцца вельмi сур’ёзныя праблемы сацыяльнага, палiтычнага i фiласофскага кшталту, аднак гэта перш за ўсё мастацкi твор, i галоўны сродак яго ўздзеяння на чытача — мова.

Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 186
11,90 руб.
12,90 руб.
Анка Упала. На заснежаны востраў
Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія.
У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць са бе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, — кажа аўтар. — Няхай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».
Колькасць старонак: 220
ISBN: 9789857165629
Навінка
І. Кулікоў. Храм ракі
У пятай паэтычнай кнізе Ігара Кулікова сабраныя вершы, якія былі напісаны ў 2017–2019 гадах. Акрамя таго, зборнік змяшчае шэраг перакладаў з ангельскай мовы і санскрыту.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 158
- 33 %
К. Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта
Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру "казка". Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае "дзіцячае", на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны - не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя - але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе - дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх - невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Кацярына Мядзведзева нарадзілася і жыве ў Брэсце. Па адукацыі - філолаг. Літаратурнай творчасцю займаецца з юнацкіх гадоў. Аўтар кнігі казак «Шклянае, алавянае, драўлянае” (2009, выдавецтва “Тэза”, Украіна). Лаўрэат шматлікіх міжнародных і айчынных літаратурных прэмій.
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 384
- 5 % Бэстсэлер
Г. Янкута. Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў

ЦУДОЎНАЯ КНІГА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ!

Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску!

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі — прывідамі, вераб’ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.

Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 64
18,90 руб.
19,90 руб.
Рэкамендуем
Дж. Остэн. Пыха і перадузятасць
«Пыха і перадузятасць» — другі раман англійскай пісьменніцы Джэйн Остэн (1775–1817), які выйшаў у 1813 годзе, адзін з самых папулярных у свеце твораў англійскай літаратуры. Паўплываў на развіццё жанру любоўнага рамана і зрабіўся адным з самых яркіх яго ўзораў. Вылучаецца непаўторнай остэнаўскай іроніяй і можа лічыцца энцыклапедыяй жыцця дробнапамеснага англійскага дваранства на мяжы ХVІІІ і ХІХ стагоддзяў.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 396
- 18 %
А. К. Дойл. Знак чатырох

У новую кнігу серыі перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет" увайшлі два неўміручых творы класіка англійскай прозы Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Гэтыя аповесці адкрываюць дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і даюць хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў.

Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.


Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 272
13,90 руб.
16,90 руб.
- 11 %
Г. Г. Маркес. Каханне падчас халеры

Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.

«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.

Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.


Выходзіць у серыі "Noblesse Oblige - нобелеўскія лаўрэаты па-беларуску"

Год выдання: 2017
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 378
16,90 руб.
18,90 руб.
Рэкамендуем
І. Кадарэ. Хроніка ў камені

Творчасць албанскага пісьменніка Ісмаіля Кадарэ, лаўрэата адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод — Міжнароднай Букераўскай прэміі 2005 года, шырока вядомая ва ўсім свеце. У рамане «Хроніка ў камені», які непасрэдна спрычыніўся да сусветнай славы аўтара, вачыма хлопца-падлетка паказаны яго родны горад Дзіракастра за часамі італьянскай і нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну. Гэта не толькі самы асабісты, але і самы лірычны твор жывога класіка албанскай і еўрапейскай літаратуры. 

Творчасць пісьменніка ўпершыню прадстаўляецца на беларускай мове. Пераклад Максіма Мудрова. 

Раман І. Кадарэ "Хроніка ў камені" ніколі не выдаваўся на рускай мове, як і на мовах нашых іншых суседніх народаў. 

Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 216
- 11 %
М. Шчур. Галасы
У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 года за раман «Завяршыць гештальт», увайшлі апавяданні, напісаныя ў у 2011–2017 гг., а таксама аповесць «Чалавек з футаралам».
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 186
7,90 руб.
8,90 руб.
Рэкамендуем
Л. Рублеўская. Пантофля Мнемазіны
У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.
Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»... І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі.
Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.
Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 244
Рэкамендуем
Т. Ман. Смерць у Венецыі

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам у навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульна чалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай про зы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.


ЗМЕСТ


Летапісец эпохі: Штрыхі да творчасці Томаса Мана (Е. Лявонава) 

Маленькі пан Фрыдэман
Распусная 
Расчараванне 
Паяц 
Тобіяс Міндэрнікель 
Луізхен  Адзежная шафа
Дарога на могілкі
Gladius Dei
Трыстан
Тыя, хто галадае
Тоніа Крэгер
Цяжкая часіна
Смерць у Венецыі

Прамова Томаса Мана на банкеце ў Гранд Гатэлі, прысвечаным уганараванню Нобелеўскай прэміяй

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 392
- 5 %
С. Холе. Лета Гармана

Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з «чужога часу» і прывозяць кожнае лета з сабою «раматус, артрыт і міндальны пірог». Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.


Гэтая кніга здабыла мноства прызоў і прэмій на розных кніжных выставах для дзяцей, уключаючы самую прэстыжную - Балонскую 2007 года. Твор перакладзены на 18 моваў свету.

Год выдання: 2018
Фармат: 210х290 мм
Колькасць старонак: 44
17,90 руб.
18,90 руб.
Н. Лістота. Запрашэнне

«Запрашэнне» — дэбютны паэтычны зборнік Ніны Лістоты. Яе вершы даюць надзею і натхненне кожнаму, у ix адчуваецца юнацкі давер будучыні. Гэтая кніга прапануе сустрэць разам світанне на даху шматпавярховіка — як у аднайменным вершы. Гэта — запрашэнне адчуць той свет, які прыдумала паэтка.

Год выдання: 2019
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 112
- 9 %
В. Мудроў. Помнік літары Ў
У новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, сапраўднага майстра "кароткай прозы" Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў.
Сярод іх асаблівым чынам выдзяляецца навела «Албанскае танга», якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі — непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.
Год выдання: 2018
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 246
9,90 руб.
10,90 руб.
Паказаць яшчэ
1
2
Мастацкія кнігі, выпушчаныя ў нашым выдавецтве