Logo_Omega_760x240.png
+375 29 120 7 600
Заказ па тэлефоне
Меню

Каталог Выдаць кнігу Акцыі Як набыць Матэрыялы Пра нас Кантакты

Гісторыя і non-fiction

Розничная цена
Ад
Да
Аўтар
Год выдання
Фармат
Вокладка
Вага (г)
Ад
Да
160
348
535
723
910
- 54 %
А. Блінец. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гг.
У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны. У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.
Аб’ядноўвае гэтыя розныя бітвы толькі месца, дзе яны адбыліся — старажытны горад Клецк... Жывы, арыгінальны экскурс у гэтыя падзеі, створаны Андрэем Блінцом, нікога не пакіне абыякавым.
Год выдання: 2015
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 130
- 57 %
П. Друждж. Бітва пад Оршай 1514 года
Кніга Пятра Дружджа стварае магчымасць не толькі бліжэй пазнаёміцца з ходам і характарам бітвы, але і зазірнуць у свет міжнароднай палітыкі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на пераломе эпохі Сярэднявечча і Новага часу. Аўтар упісвае Аршанскую бітву ў кантэкст еўрапейскага ваеннага мастацтва, выдатна паказваючы яе асаблівае значэнне для развіцця вайсковай справы ў Вялікім княстве Літоўскім па еўрапейскіх узорах. У свой час гэтае выданне было першай кніжнай публікацыяй, прысвечанай славутай падзеі з гісторыі Вялікага княства Літоўскага. У юбілейны год і беларускі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з цікавымі назіраннямі польскага гісторыка на падзеі ваеннай і палітычнай гісторыі канца 15 - пачатку 16 стагоддзя. Кніга Пятра Дружджа разлічана на самую шырокую аўдыторыю і з'яўляецца добрым прыкладам якаснай гістарычнай белетрыстыкі. Яна будзе сапраўднай крыніцай ведаў для тых, хто хоча даведацца, як разварочваліся падзеі, што адбываліся на палях пад Оршай у 1514 годзе.
Год выдання: 2015
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 214
Б. Манцэвіч. Скрыжалі майго маленства. Ваенныя ўспаміны хлопчыка з Мёршчыны

Аўтабіяграфічная кніга Барыса Манцэвіча расказвае пра лёс беларускага хлопчыка ў змрочныя гады Другой сусветнай вайны. У выніку драматычных падзей яго сям’я трапіла ў партызанскі лагер. Падчас наступлення Чырвонай Арміі ў 1944 годзе разам з іншымі дзецьмі героя кнігі перакідваюць на самалёце праз лінію фронту і неўзабаве ён трапляе ў дзіцячы дом у узбецкай Фергане.

Кніга нарадзілася на падставе дзённікавых запісаў, якія аўтар пачаў рабіць у 1947 годзе. Успаміны багатыя на падрабязнасці, якія можна было заўважыць толькі ў дзіцячым узросце.

Колькасць старонак: 170
ISBN: 9789857165469
А. Чарнякевіч. Нараджэнне беларускай Гародні: з гісторыі нацыянальнага руху
“Нараджэнне беларускай Гародні” – так правакацыйна называецца новая кніга вядомага гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча.
Гаворка ў ёй ідзе пра паўстанне цэльнай беларускай свядомасці на пачатку 20 стагоддзя і, як наступства, пераход да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне. Гэтая з’ява – нараджэнне новай нацыянальнай свядомасці – найбольш моцна цікавіць аўтара. Новая кніга трапна акрэслівае і паказвае тыя супярэчлівыя варункі эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці, якія звычайна паходзілі з хутароў і вёсак. Андрэй Чарнякевіч нібы разрэзвае рэальнасць стогадовай даўніны і спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускае справы… Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія дзеячы – моцны ціск знешніх сілаў у выглядзе бальшавікоў і палякаў, тонкая гульня дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі. Паднята і такая тэма, як жорсткая канкурэнцыя за розумы ў варунках шалёнага ціску з боку прарасійскіх і прапольскіх колаў у грамадстве. Гэтая атмасферычнасць узбагачаецца тым, што да Андрэя Чарнякевіча, па вялікім рахунку, не рабілася спроба ўскрыць паўсядзённае жыццё гарадзенскіх беларусаў, паглядзець на тыя клопаты, якія суправаджалі іх у штодзённасці – ад бытавых бязладзіц і элементарнага безграшоўя да кпінаў суседзяў і абвінавачванняў у дзяржаўнай здрадзе…
Карціна, якая паўстае ў даследаванні Андрэя Чарнякевіча, даволі супярэчлівая і нязвыклая. Аўтар адмовіўся ад пафаснай рыторыкі, паказваючы вельмі жорсткую рэчаіснасць, у якой дзейнічалі беларускія актывісты ў Гародні. Тут былі як светлыя, так і цёмныя бакі існавання. Аднак толькі так, праз паказ голай праўды, можна спасцігнуць сутнасць эпохі.
Колькасць старонак: 172
Мастак: др.габ. Яўген Мірановіч, к.г.н. Уладзімір Ляхоўскі
ISBN: 9789859034671
А. Чарнякевіч. Чужы сярод чужых. Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы"
У новай кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага на цыянальнага руху першай трэці XX ст.
Кніга напісана на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.
Год выдання: 2017
Фармат: 130х200 мм
Колькасць старонак: 318
- 27 %
В. Галубовіч. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў

У кнізе беларускага даследчыка Віталя Галубовіча разглядаюцца разнастайныя аспекты жыццядзейнасці полацкай шляхты падчас праўлення ў Рэчы Паспалітай трох каралёў з дынастыі Ваза (канец XVI – сярэдзіна XVII ст.). Аўтар на падставе шырокога кола гістарычных крыніц, многія з якіх выкарыстоўваліся ўпершыню, паказвае на прыкладзе полацкага рэгіёна асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця лакальнай шляхецкай супольнасці, якая была неад’емнай часткай палітычнага народа Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Год выдання: 2016
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 224
Рэлігійнае жыццё ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім
Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.

Большасць прадстаўленых у ім артыкулаў была створана па выніках міжнароднай навуковай канферэнцыі «У коле мясцовых спраў і праблем: рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стст.», праведзенай Інстытутам гіс торыі НАН Беларусі ў 2017 г. Яна стала завяршальнай з пачатай у 2015 г. серыі сустрэч навукоўцаў Польшчы, Літвы і Беларусі пад агульнай назвай «У коле мясцовых спраў і праблем», арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Інстытутам гісторыі Літвы i Інстытутам гісторыі ПАН.

ЗМЕСТ глядзіце ў далучаным фрагменце.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 324
- 38 %
А. Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў
Кніга Аляксея Шаланды "Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага" прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі 14-18стагоддзяў. Аўтар, у прыватнасці, упершыню на падставе ўнікальных крыніц раскрывае сутнасць і шляхі развіцця такога малавядомага феномена, як клейнавыя гербы і выявы нашых продкаў. Кніга мае ўніверсальны характар: гэта адначасова дапаможнік па геральдыцы, папулярны выклад гісторыі беларускіх шляхецкіх гербаў і навуковае даследаванне па геральдыцы і сфрагістыцы эпохі ВКЛ і Рэчы Паспалітай канца XІV – XVIII ст.
Кніга мае дадатковых 12 старонак з каляровымі ўстаўкамі ўнікальных выяў гербаў і пячатак.
Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 220
- 38 %
Вілейскі павет. Выпуск 2
“Вілейскі павет” — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэўнага краю — Вілейшчыны. Гэта мясціны, якія гістарычна ўваходзілі ў больш вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях і расказваюць аўтары гадавіка.
Год выдання: 2016
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 321
А. Вашкевіч. Вінцэнт Гадлеўскі: насуперак часу
Імя Вінцэнта Гадлеўскага (1888–1942) добра вядома ўсім, хто цікавіцца беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам першай паловы ХХ ст. Гэты чалавек быў не толькі адным з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі —
самай уплывовай незалежніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі міжваеннай эпохі, але і на ўласным прыкладзе паказваў жыхарам вёсак і мястэчак іх права ўжываць у касцёле родную мову.
Біяграфія Вінцэнта Гадлеўскага створана на падставе дэтальнага даследавання разнастайных дакументаў, успамінаў і матэрыялаў перыядычнага друку. Аўтар арганічна ўпісаў дзейнасць святара ў шырокі кантэкст драматычнай эпохі, калі беларусы ўпершыню заявілі аб сваім праве на нацыянальную дзяржаўнасць. Яго жыццёвы шлях падрабязна апісаны ад нараджэння ў вёсцы Шурычы, што пад Ваўкавыскам, да трагічнай смерці ў Трасцянецкім лесе пад Мінскам.
Год выдання: 2018
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 188
Сапегі: асобы, кар'еры, маёнткі
У новым навуковым зборніку змешчаны матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі», якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.

ЗМЕСТ

Васіль Варонін (Мінск). Іван Сямёнавіч і Іван Багданавіч Сапегі: дзве кар’еры на фоне эпохі
Andrzej Zakrzewski (Warszawa) Sapiehowie — prawodawcy
Анастасія Скеп’ян (Мінск) Ураднікі і дваране Льва Сапегі ў 80-х гг. XVI — пачатку XVII ст.
Уладзімір Падалінскі (Мінск) «За залецаньемъ ихъ милости панов врадниковъ земъскихъ и шляхты повету Витебъского учиниломъ…»: палітычныя адносіны шляхты Віцебскага павета з ваяводам Мікалаем Паўлавічам Сапегам 1588–1599 гг.)
Віталь Галубовіч (Гродна) Эпізод з жыцця магната: з нагоды адной прамовы Казіміра Лявона Сапегі ў 1641 г.
Mirosław Nagielski (Warszawa) Sapiehowie w armii koronnej w dobie panowania Jana Kazimierza Wazy
Konrad Bobiatyński (Warszawа) Walka Sapiehów o odzyskanie wpływów w armii litewskiej w latach 1666–1683
Елена Филатова (Минск) Франтишек Сапега
Рамуне Шмигельските-Стукене (Вильнюс) Канцлер Александр Михал Сапега — маршалок Генеральной конфедерации Великого Княжества Литовского (1792–1793 гг.)
Andrzej Stroynowski (Częstochowa) Meandry kariery Kazimierza Nestora Sapiehy
Дзяніс Лісейчыкаў (Мінск) Сапегі як патроны ўніяцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XVII — XVIII ст. (паводле матэрыялаў генеральных візітацый)
Мікола Волкаў (Мінск) Быхаў у першай палове XVII ст.
Дзмітрый Віцько (Мінск) Канфлікт паміж Сапегамі і Пацеямі за Дубровенскае графства ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.
Валянцін Голубеў (Мінск) Старонкі з гісторыі маёнтка Ружаны XVII–XVIII ст.
Алег Дзярновіч (Мінск) Віцебскі ваявода Іван Багданавіч Сапе га і прававая рэгуляцыя гандлю з Рыгай падчас дзесяцігадовай вай ны 1512–1522 гг.
Jarosław Zawadzki (Warszawa) Dokumenty Sapiehów przechowywane w dziale X Warszawskiego Archiwum Radziwiłłów
Сяргей Рыбчонак (Мінск) Рэестр дакументаў архіва канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі за 1758 г.
Mariusz Sawicki (Opole) Korespondencja Aleksandry z Czartoryskich Sapieżyny z lat 1755–1761 w zbiorach Biblioteki Polskiej w Paryżu
Аляксей Шаланда (Мінск) Новыя знаходкі гербавых пячатак Сапегаў XVI–XVII стст.
Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 320
Навінка
Вілейскі павет. Выпуск 4
«Вілейскі павет» — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэў нага краю — Вілейшчыны. Гэта мясціны, якія гістарычна ўваходзілі ў больш вялікі і старажытны рэгіён — Віленшчыну. Пра людзей і падзеі на гэтых тэрыторыях і расказваюць аўтары гадавіка. На старонках выдання вы пазнаёміцеся з даследаваннямі А. Сцебуракі, В. Жыбуля, А. Капцюга і інш. У выпуску прадстаўлены матэрыялы С. Макарэвіча, В. Тонкавіча, А. Данільчык, у якіх раскрываецца гісторыя Вілейшчыны ў міжваенны перыяд. Таксама тут апублікаваны шэраг іншых тэкстаў.

Сяргей Макарэвіч расказаў пра некалькі эпізодаў з жыцця паэта Максіма Танка. Апошні ў 1939 годзе быў накіраваны ў Вілейку на працу ў абласной газеце. Сюды ён прыехаў з нявестай, з якой тут і ажаніўся. Але не толькі прыемнымі момантамі запомнілася Танку Вілейку: яму і яго блізкім пагражалі рэпрэсіі. Але знайшоўся заступнік, які выратаваў паэта.

Архівіст Віктар Жыбуль працягвае публікаваць спадчыну нашаніўца Вульфа Сосенскага. На гэты раз ён знайшоў успаміны Сосенскага, якія ахопліваюць перыяд з 1892 да 1939. Гэта “суб’ектыўная хроніка Даўгінава”. Ілля Бутаў, адшукаўшы згадкі пра цудотворны абраз з царквы ў вёсцы Пахомава, пачаў шукаць сам абраз. Праблема ў тым, што вёска знікла больш за сорак гадоў таму — яе затапілі падчас будаўніцтва Вілейскага вадасховішча. А жыхароў рассялілі. Бутаў пачаў збіраць звесткі пра Пахомава ў дакументах, расшукваў колішніх вяскоўцаў. Яму ўдалося правесці цэлае расследаванне.

Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 268
Рэкамендуем
А. Чернякевич. БНР. Триумф побежденных

Споры о том, можно ли Белорусскую Народную Республику рассматривать в качестве реального государства со всеми его классическими атрибутами не угасают до сих пор. БНР проиграла борьбу за власть и существование, так и не успев закрепиться на политической карте Восточной Европы. Несмотря на это, она стала чрезвычайно важным, во многом решающим этапом в развитии белорусского национального движения и заложила основы белорусской государственности в ХХ веке.

Полный драматизма и противоречий исторический путь БНР скрупулезно воссоздан в этой книге – как на основе уже известных документов, так и с привлечением, новых, ранее не использовавшихся источников из Национального архива Республики Беларусь, Белорусского государственного архива-музея литературы и искусства, Литовского центрального государственного архива, Государственного архива Российской Федерации.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 326
Вілейскі павет. Выпуск 3

3-ці выпуск гадавіка "Вілейскі павет".

«Вілейскі павет» — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй і людзьмі Вілейшчыны. Гэта мясціны, якія гістарычна ўваходзілі ў больш вялікі і старажытны рэгіён, які ахопліваў ў часы ВКЛ Віленскае ваяводства. На старонках выдання вы пазнаёміцеся з даследаваннямі Д. Лісейчыкава, А. Сцебуракі, В. Жыбуля, А. Капцюга і інш. У выпуску прадстаўлены вялікі мемуарны раздзел, у якім дзеляцца сваімі ўспамінамі У. Папковіч, Т. Козел-Паклеўскі, К. Дубовік. Таксама тут прадстаўлена вялікая колькасць дадатковых матэрыялаў. 

Год выдання: 2017
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 308
- 7 %
У. Падалінскі. Прадстаўніцтва ВКЛ на Люблінскім сойме 1569 г.
Манаграфія беларускага гісторыка Уладзіміра Падалінскага прысвечана дзейнасці і персанальнаму складу прадстаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага на Люблінскім сойме ў ліпені–жніўні 1569 г. У кнізе аналізуюцца соймавыя дыскусіі і рашэнні па вызначэнні дзяржаўна-прававога статусу ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, забеспячэнні абароны краіны, вырашэнні мясцовых і асабістых спраў. Упершыню робіцца спроба стварыць калектыўны партрэт велікакняскіх сенатараў і земскіх паслоў, якія ўдзельнічалі ў працы сойма 1569 г. у Любліне. Разглядаецца праблема існавання ў ВКЛ самастойнага палітычнага руху дробнай і сярэдняй шляхты.

Год выдання: 2017
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 240
13,90 руб.
14,90 руб.
- 46 %
М. Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка
Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва Беларусі. Гарматы, выкананыя ў канцы 16 – пачатку 17 ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, выконвалі не толькі практычную ролю як зброя, але сталі ўзорам шыкоўнага дэкаратыўнага аздаблення. Мікола Волкаў у сваёй кнізе ўдала спалучыў аналіз тэхнічных і баявых характарыстык  нясвіжскай артылерыі з расповедам пра іх прымяненне ў абароне радзівілаўскага замка, удзел у жыццядзейнасці магнацкага роду, пра іх далейшы пакручасты лёс і сучасны стан захавання ў еўрапейскіх музеях. Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага навуковага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць азнаёміцца з новай старонкай у жыцці Радзівілаў і славутага Нясвіжскага замка.
Кніга ў шыкоўнай мяккай вокладцы насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
Год выдання: 2015
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 188
- 12 % Бэстсэлер
Р. Сэмкіў. Як пісалі класікі
Сярод сусветна вядомых пісьменнікаў ёсць тыя, якія вырашылі падзяліцца сакрэтамі свайго поспеху і напісалі кнігі пра тое, як пісаць добра. Гэтае выданне пазнаёміць вас з поглядамі на мастацкую творчасць мегапапулярных Агаты Крысці, Джорджа Оруэла, Рэя Брэдберы, Курта Вонегута, а таксама блізкіх па часе Мілана Кундэры, Марыа Варгаса Льёсы і Умберта Эка. Чаму яны пісалі? Як яны гэта рабілі? І як на самай справе сталі паспяховымі? Гэта — зборнік практычных парад, якія пацверджаны прызнаннем чытачоў па ўсім свеце.

Год выдання: 2018
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 224
14,90 руб.
16,90 руб.
Э. Мельников. Возвращение в Бобруйск

«Чтобы воспитать ребенка, нужна целая деревня». Такая поговорка есть у многих народов мира. А что говорить о Бобруйске! Кто здесь вырос, не забудет его никогда, где бы он сейчас ни жил и кем бы ни был. Хронологические рамки повествования очерчены годами детства и отрочества его героя — обычного бобруйского мальчишки. Его глазами увидены многие реалии той поры: рассказы родных и близких о недавней войне и оккупации родного города (о таком не писали в тогдашних газетах), характерные, но сейчас с трудом представляемые детали повседневной советской жизни — двор, школа, эмиграция евреев, первые уроки воспитания чувств на фоне тогдашних идеологических декораций…

В книге известного журналиста Эдуарда Мельникова много подробностей советской жизни 1950–1960-х гг., которые могут удивлять, поражать и даже шокировать. Но все это — абсолютная правда, даже в мелочах. Оказывается, к прошлому ничего и добавлять не надо. Оно само сотворяет легенды.
Год выдання: 2019
Фармат: 145х215 мм
Колькасць старонак: 362
- 11 %
Польская кухня. Адчуй смак традыцый

РЭЦЭПТЫ Ў МАЛЮНКАХ!

Гэтая кніга змяшчае найбольш папулярныя рэцэпты польскай традыцыйнай кухні. Яны пададзены арыгінальным спосабам — у выглядзе малюнкаў і іх тлумачэнняў на беларускай мове. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасцю згатаваць смачныя стравы і тым самым дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы.
Для шырокага кола чытачоў.

ЗМЕСТ

1.Супы.
2. Стравы з мукі і бульбы.
3. Мясныя стравы.
4. Рыбныя стравы.
5. Гародніна.
6. Ласункі.
7. Напоі і дадаткі.

Год выдання: 2018
Фармат: 205x235 мм
Колькасць старонак: 144
16,90 руб.
18,90 руб.
О. Помалейко. Витебская община сестер милосердия (1892-1917 гг.)
Перед вами – первое комплексное исследование деятельности Витебской общины сестер милосердия, выполненное минской исследовательницей Ольгой Помалейко. В научный оборот впервые введен значительный пласт архивных и музейных документов. Хронологические рамки исследования охватывают почти весь период существования в Витебске общины сестер милосердия. Нижняя граница – 1892 г., дата основания общины; верхняя – 1917 г., когда в результате бурных потрясений община перестала существовать.
Год выдання: 2015
Фармат: 145х200 мм
Колькасць старонак: 302
- 10 %
Сакатала бочачка. Праўдзівая гісторыя нашых напояў

Кніга вядомага спецыяліста ў галіне кулінарнай справы Алеся Белага (Кухмiстра Верашчакi) прысвечана гісторыі самых важных і знакавых алкагольных напояў Беларусі. У большасці выпадкаў яны былі цалкам забытыя ў нашай краіне, адкінутыя таталітарным двац­цатым стагоддзем як «чужынскія». Аўтар праз руплівае вывучэнне пісьмовых і візуальных крыніц імкнецца вярнуць забытыя традыцыі ў кантэкст сучаснасці. 

Перад вамі — унікальны ілюстраваны даведнік, надзейная крыніца ведаў і вобразаў у «пікантнай» і зусім мала знанай сферы айчыннай гісторыі і культуры.


ЗМЕСТ

Прадмова


ПІВА І МЁД ПІТНЫ

Сакатала бочачка, у піўніцы стоячы

In Laudem Cerevisiae (На хвалу піва)

Піўны каляндар Беларусі: неабходнасць вяртання

«Марцовае» (сакавіцкае) піва

Пшанічнае, або «белае» пiва

Пра пітны мёд і нескажоную нацыянальную годнасць

Дубняк, або даўкі паслясмак рамантызму

Пунш, заморскі дзядзька крупніку


ВІНО

Ад «д’ябальскага» да «шумлівага», або Кароткі нарыс гісторыі шампанскага ў Беларусі

«Тое не віно,што не венгерскае»


МОЦНЫ АЛКАГОЛЬ

«Вино горелое», або Гарэлка

Трыумф самагону ці вяртанне легальных дыстылятаў?

Элегія забытай старцы

Кур’ёз крамбамбулі

На згоду каб быў крупнік! 

Клопат «паннаў аптэчковых», або Таямнічы свeт настоeк

Экзатычныя краявіды «імпeрыі Zu», або Нeвeрагодная кар’eра зуброўкі

Рабінаўка, або горкі слодыч восені


З ЧАГО ПІЛІ?

Экзатычнае начынне для пітва

Куляўка — надзейны інструмент прынукі


Пасляслоўе

Падзякі за падтрымку выдання

Summary

Год выдання: 2017
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 208
19,90 руб.
22 руб.
Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія
Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім».
Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.
Год выдання: 2018
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 428
- 13 %
Найлепшы бок. Фотаальбом
У фотаальбоме прадстаўлены архіўныя фотаздымкі жыхароў з розных куткоў Беларусі. Рэдкі фатаграфічны матэрыял дапаўняюць каментарыі экспертаў і аналіз калекцыі ў галінах этнаграфіі і візуальных даследаванняў.
Год выдання: 2018
Фармат: 205x235 мм
Колькасць старонак: 152
34,90 руб.
39,90 руб.
- 6 % Рэкамендуем
А. Гарліцкі. Юзаф Пілсудскі. 1867-1935

Фундаментальная кніга вядомага даследчыка гісторыі ХХ ст., прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Анджэя Гарліцкага прысвечана асобе Юзафа Пілсудскага — чалавека, якому было наканавана змяніць лёс Польшчы і польскага народа. Аўтар крытычна паставіўся да героя сваёй кнігі і на падставе вялікага шэрагу гістарычных крыніц і дакументаў стварыў падрабязную, разнапланавую карціну яго жыцця.

Анджэй Гарліцкі (1935–2013) — гісторык і публіцыст, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Аўтар шматлікіх кніг па найноўшай гісторыі Польшчы. Нястомны папулярызатар гісторыі — працяглы час супрацоўнічаў з такімі прэстыжнымі часопісамі як «Культура» і «Палітыка». Яго біяграфія Юзафа Пілсудскага была першай у пасляваеннай Польшчы. З вялікім поспехам шматразова перавыдавалася ў Польшчы, апошняе выданне пабачыла свет у 2017 годзе. Здабыла славу як найбольш фундаментальнае і крытычнае даследаванне палітычнага шляху Юзафа Пілсудскага — выбітнай і супярэчлівай постаці ў гісторыі Польшчы.

Год выдання: 2019
Фармат: 170х240 мм
Колькасць старонак: 760
44,90 руб.
47,90 руб.
У гэтым раздзеле прадстаўлены кнігі ў жанры non-fiction, у прыватнасці, па гісторыі Беларусі і суседніх краін. Але не толькі - тут вы знойдзеце нашы выданні для самаразвіцця, кулінарныя кнігі, публіцыстыку і інш.